БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Коста-Рыкі распарадзіўся закрыць пасольства Кубы

19.03.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Дэманстратыўны крок адбыўся на грамадскім мерапрыемстве ў прысутнасці пасла ЗША.

Фота: Carla Orozco Odio / Bloomberg via Getty Images

Прэзідэнт Коста-Рыкі Радрыга Чавес Роблес «у знак пратэсту супраць дрэнных умоў жыцця насельніцтва на Кубе» распарадзіўся закрыць пасольства рэспублікі і выслаць дыпламатычны персанал.

Як паведамляе Reuters, дэманстратыўны крок адбыўся на грамадскім мерапрыемстве ў прысутнасці пасла ЗША.

Чавес заявіў, што Коста-Рыка не прызнае легітымнасць камуністычнага рэжыму Кубы, і заклікаў «ачысціць паўшар’е ад камуністаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула