Затрымалі групу анархістаў
Міліцыя паведаміла, што ГУБАЗіКам пры сілавой падтрымцы байцоў атрадаў спецыяльнага прызначэння «Рысь» і «Тарнада» затрыманы ўдзельнікі і лідар групы анархістаў.
Архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой»
У паведамленні прэс-службы МУС адзначаецца, што чацвёра мінчан узросту 20 да 28 гадоў у архітэктурна-скульптурным комплексе «Мінск — горад-герой» «здзекваліся з сімвалаў Перамогі і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны».
Таксама яны нібыта нецэнзурна выказваліся на адрас ветэранаў, плявалі на манумент, запісвалі на відэа і пакідалі негатыўныя каментары, «адмаўлялі генацыд беларускага народа і подзвігі герояў».
Прэс-служба МУС зазначае, што затрыманыя — удзельнікі групоўкі «Антыфа», ёсць таксама прыхільнік «ваеннага джыхаду».
У іх дома выяўлена і канфіскавана халодная зброя, адзенне і прадметы з анархічнай і нацысцкай сімволікай, сігнальны пісталет.
Заведзена крымінальная справа за злоснае хуліганства.