БЕЛ Ł РУС

У Ветцы адмянілі «Гуканне вясны» з-за гадавіны Хатынскай трагедыі

19.03.2026 / 09:34

Nashaniva.com

Свята планавалі правесці 22 сакавіка.

У Ветцы адмянілі традыцыйнае свята «Гуканне вясны», якое планавалася правесці 22 сакавіка. Пра гэта паведаміў Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый у сваёй афіцыйнай заяве, піша «Штодзень».

Напярэдадні музей апублікаваў анонс мерапрыемства, аднак ужо на наступны дзень паведаміў пра яго адмену. Паводле тлумачэння, свята не адбудзецца «ў сувязі з рэкамендацыяй не праводзіць масавыя мерапрыемствы ў памяць сумнай гадавіны Хатынскай трагедыі».

«Гуканне вясны» — адно з найбольш вядомых народных святаў беларускага каляндарнага цыклу. Яно сімвалізуе развітанне з зімой і прыход новага жыцця. У канцы 1980‑х і ў 1990‑я гады гэтае свята разам з Купаллем і Шчодрамі стала адным з ключавых культурных мерапрыемстваў нацыянальнага адраджэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула