БЕЛ Ł РУС

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС

19.03.2026 / 09:52

Nashaniva.com

Пры гэтым Орбан адкрыта заяўляе, што цяперашні курс ЕС у плане каштоўнасцяў не супадае з венгерскім.

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Кіраўнік венгерскага ўрада Віктар Орбан назваў дзве прычыны, па якіх Венгрыя не выходзіць з Еўрапейскага Саюза.

Першая прычына, паводле яго слоў, заключаецца ў тым, што ў культурным, філасофскім і гістарычным плане Венгрыя заўсёды належала Захаду, піша «Еўрапейская праўда».

«Мы належым да рымска-хрысціянскай традыцыі Еўропы, а не да праваслаўнай і не да мусульманскай, якая распаўсюджаная на поўдні. Таму для венграў прыналежнасць да Еўрапейскага Саюза — гэта, прынамсі часткова, пытанне цывілізацыі, да якой ты належыш», — сказаў ён.

Другі падыход, растлумачыў Орбан, больш прагматычны і звязаны з эканомікай.

«Ведаеце, гэта краіна з насельніцтвам 10 мільёнаў. Мы страцілі свае тэрыторыі ў выніку Першай сусветнай вайны. У нас няма крыніц энергіі, няма сыравіны. Таму нас прысудзілі да смерці. Але мы выжылі. Такім чынам, нам патрэбная рабочая сіла, прадукты, створаныя гэтай рабочай сілай, нам патрэбныя рынкі. А Еўрапейскі Саюз азначае рынак», — заявіў Орбан.

Ён сказаў, што Еўрапейскі Саюз не з’яўляецца каштоўнасцю для Венгрыі, таму што «напрамак, у якім рухаецца Еўрапейскі Саюз у плане каштоўнасцей, не мае нічога агульнага з каштоўнасцямі, якія мы вызнаём».

Летась Орбан заяўляў, што яго краіна не мае намеру выходзіць з Еўрапейскага Саюза, а хоча «пераўтварыць» аб’яднанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула