БЕЛ Ł РУС

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

19.03.2026 / 11:39

Nashaniva.com

У Міністэрстве лясной гаспадаркі распавялі, колькі будзе каштаваць бярозавы сок у гэтым сезоне і дзе яго можна будзе купіць у сталіцы.

Як паведамілі ў ведамстве, нарыхтоўку соку ўжо пачалі ў Старобінскім лясгасе. Таксама збор ідзе ў паўднёвых рэгіёнах краіны — там традыцыйна сезон пачынаецца раней.

У Мінскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні агучылі цэны на сок (без ПДВ):

у лясніцтвах вобласці літр абыдзецца ў 0,42 рубля;

у раённых цэнтрах — 0,48 рубля;

у Мінску — 0,55 рубля.

Дзе будзе ў сталіцы

У Мінлясгасе апублікавалі адрасы пунктаў продажу, дзе можна будзе набыць свежы сок:

вуліца Ціміразева, 118;

вуліца Леаніда Левіна, 8;

вуліца Баграціёна, 70;

праспект Дзяржынскага, 104;

Лагойскі тракт, 52.

Інфармацыя пра дакладную дату старту продажаў з’явіцца дадаткова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула