БЕЛ Ł РУС

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў

19.03.2026 / 12:34

Nashaniva.com

Аб правакацыі ў фэйсбуку распавёў Зміцер Панкавец. Ён лічыць, што гэта справа беларускіх спецслужбаў. 

Зміцер Панкавец. Фота з акаўнта ў фэйсбуку

«На ўдаву загінулага ваяра Васіля «Дзіра» Рапіцкага выйшаў чалавек, падпісаны ў тэлеграме як «Зміцер Панкавец», з просьбай даць інтэрв'ю. Святлана зацікаўленая, каб памяць пра яе мужа жыла, таму пагадзілася на размову.

Інтэрв'юер ціснуў на тое, што офіс Святланы Ціханоўскай нічога не робіць для добраахвотнікаў. Чакаў, каб тое ж казала і ўдава Дзіра.

Пасля гэтага суразмоўца папрасіў у Святланы кантакт майго сябра Аляксандра Клачко. Саша асцярожна спытаў у мяне, ці хачу я з ім пагутарыць пра Дзіра. Кажу, ты мяне з кімсьці паблытаў. І навошта мне прасіць твой кантакт, калі мы з табой і так пастаянна камунікуем. На гэтым яны, відавочна, пралічыліся», — піша Панкавец.

Ён мяркуе, што гэта беларускія спецслужбы збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула