БЕЛ Ł РУС

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына

19.03.2026 / 12:58

Nashaniva.com

Звычайна працэдура надгляду не выклікае ў пасажыраў станоўчых эмоцый. Але, калі верыць прэс-служба метрапалітэна, з гэтай нагоды там атрымалі падзяку ад мінчанкі.

На электронную пошту Мінскага метрапалітэна прыйшоў ліст, у якім Таццяна М. выказала падзяку за надгляд рэчаў яе сына на адной са станцый метро, гаворыцца ў паведамленні.

Як піша канал метрапалітэна, падчас праверкі рэчаў інспектар службы бяспекі знайшоў у заплечніку маладога чалавека ключы ад кватэры, якія лічыліся згубленымі, — яны заваліліся за падкладку.

«Так што, нечакана, надгляд аказаўся карысным. Хачу дадаць са свайго досведу, што работнікі службы бяспекі метрапалітэна заўсёды паводзяць сябе карэктна і не затрымліваюць пасажыра па часе», — нібыта так, паводле паведамлення прэсавай службы, завяршыла свой ліст Таццяна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула