БЕЛ Ł РУС

Трамп заклікаў Іран і Ізраіль спыніць удары па нафтагазавых радовішчах

19.03.2026 / 13:09

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон не ведаў пра падрыхтоўку атакі і забараніў Ізраілю наносіць новыя ўдары па «Паўднёвым Парсе».

Фота: Alex Brandon / AP

Прэзідэнт ЗША пасля скачка коштаў на нафту Brent да $118 заклікаў спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Блізкага Усходу. Пра гэта ён заявіў у сваім блогу пасля таго, як 18 сакавіка Ізраіль нанёс удар па найбуйнейшым газавым радовішчы Ірана — «Паўднёвы Парс», а Іран пачаў атакі ў адказ на найбуйнейшыя заводы Саудаўскай Аравіі і Катара.

Крыніцы выдання The Wall Street Journal сцвярджаюць, што прэзідэнт ЗША быў загадзя апавешчаны пра аперацыю і падтрымаў яе як «пасланне» Тэгерану ў сувязі з перакрыццем Армузскага праліва

Пры гэтым сам Трамп у блогу заявіў, што Вашынгтон не ведаў пра падрыхтоўку атакі і «забараніў» Ізраілю наносіць новыя ўдары па «Паўднёвым Парсе».

«На жаль, Іран не ведаў пра гэта і неабгрунтавана і несправядліва атакаваў Катар», — заявіў ён.

Трамп таксама папярэдзіў, што ў выпадку новых атак з боку Тэгерана ЗША гатовы нанесці новы ўдар па «Паўднёвым Парсе», і радовішча можа быць «поўнасцю знішчана».

Іран у адказ атакаваў прамысловы горад Рас-Лафан у Катары, дзе размешчаны найбуйнейшы ў свеце комплекс па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу. Гэты комплекс забяспечвае каля пятай часткі сусветных паставак СПГ. У кампаніі Qatar Energy паведамілі пра «істотную шкоду» аб’ектам. На пачатку сакавіка прадпрыемства ўжо прыпыняла працу з-за атак Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула