БЕЛ Ł РУС

Карты Альфа Банка перасталі працаваць за мяжой

19.03.2026 / 14:02

Nashaniva.com

Альфа Банк паведаміў, што яго карты раптоўна перасталі працаваць за мяжой. Карты плацежнай сістэмы Visa у краінах ЕС, Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі. Яшчэ пазаўчора працавалі, а цяпер ужо не.

«У лісце, які атрымаў банк ад плацежнай сістэмы, сказана — гэта звязана з санкцыямі».

Гэта азначае, што ў ЕС, а таксама ў Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі:

Не зможаце перавесці грошы ў любых сэрвісах пераводаў (з карты на карту). Калі вы карыстаецеся міжнароднымі сэрвісамі з прывязкай аплаты картай, то нават у краінах, дзе карта Visa Альфа Банка працуе, ваш плацёж можа не прайсці.

Напрыклад, у Тбілісі вы прывыклі карыстацца міжнародным сэрвісам таксі, а плацяжы ў яго праходзяць праз Лондан. І гэта значыць, што калі ў вас прывязана Visa Альфа Банка — вашу аплату не прымуць.

Вось дзе карты карты Visa «Альфа Банка» не будуць працаваць: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія, Вялікабрытанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія.

Альфа Банк піша: «Мы зрабілі невялікую інструкцыю, каб вы адчувалі сябе камфортна там, дзе могуць узнікнуць праблемы».

Інструкцыя толькі з двух спосабаў:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула