БЕЛ Ł РУС

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-2006

19.03.2026 / 15:50

Nashaniva.com

Прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар высветліў асобы двух правакатараў з Плошчы-2006. Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку.

Жыгар кажа, што кожную гадавіну Плошчы-2006 пераглядае фільм Юрыя Хашчавацкага «Плошча», прысвечаны тым падзеям.

Ён праверыў па сістэме распазнавання твараў і базах даных правакатараў, якія дзейнічалі ў 2006 годзе. Аказалася, што гэта два неаднаразова асуджаныя мужчыны.

«Неаднаразова судзімы жыхар Мінска Маёраў Дзмітрый. Ён якраз 13 сакавіка 2006 года быў асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай (зразумела чаму). У далейшым Маёраву такая дапамога не моцна дапамагла: яшчэ +2 судзімасці.

Другі — ураджэнец Свярдлоўска Усцінаў Андрэй. Таксама неаднаразова судзімы. Пры гэтым у 2008 годзе сам стаў ахвярай (цяжкія цялесныя пашкоджанні). Што характэрна, звестак пра яго працу пасля 2019 года няма. Затое ёсць поўны цёзка ў базе «Міратворац», які з'яўляецца баевіком ПВК «Вагнер».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула