БЕЛ Ł РУС

Беларускія палігоны застаўляюць «зубамі дракона»

19.03.2026 / 18:03

Nashaniva.com

Інжынерныя падраздзяленні Беларусі пачалі ставіць на палігонах спецыяльныя бетонныя перашкоды, вядомыя як «зубы дракона». Работы праводзяцца ў межах вучэнняў войскаў Заходняга аператыўнага камандавання, якія стартавалі 19 сакавіка пад кіраўніцтвам Міністэрства абароны Беларусі.

Гэтыя канструкцыі ўяўляюць сабой бетонныя тэтраэдры, прызначаныя для спынення як гусенічнай, так і колавай тэхнікі. Калі баявая машына наязджае на такую перашкоду, яна губляе магчымасць рухацца далей, і праціўнік вымушаны прасоўвацца праз небяспечныя ўчасткі.

Кожная такая канструкцыя важыць прыкладна тону і мае вышыню больш за адзін метр.

Чытайце таксама:

У кастрычніку пройдуць два буйныя вайсковыя вучэнні

У Беларусь прыбыла партыя знішчальнікаў Су-30СМ2

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Каментары да артыкула