У Бараўлянах быў без электрычнасці анкалагічны цэнтр
Прычынай адключэння стала механічнае пашкоджанне абаненцкіх кабельных ліній 10 кВ падчас правядзення земляных работ арганізацыяй без узгаднення з «Мінскэнерга».
Інцыдэнт здарыўся ў чацвер у другой палове дня.
На кабельных лініях 10 кВ былі часова адключаны кабельныя лініі №6 ПС «Водазабор», а таксама лініі №3 і №7 ПС «Бараўляны».
Прычынай адключэння стала механічнае пашкоджанне абаненцкіх кабельных ліній 10 кВ падчас правядзення земляных работ арганізацыяй без узгаднення з «Мінскэнерга».
У сувязі з гэтым было часткова парушана электразабеспячэнне шэрагу сацыяльна значных аб’ектаў, уключаючы РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, а таксама Мінскую раённую бальніцу, паведамляе БелТА.
Потым электразабеспячэнне ў Мінскім раёне было адноўлена.