БЕЛ Ł РУС

Беларускі галкіпер стаў гульцом каманды амерыканскага Д4

20.03.2026 / 10:57

Nashaniva.com

20‑гадовы беларускі брамнік Артур Булаўкін падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Лэйкленд Юнайтэд».

Новая каманда галкіпера выступае ў паўднёвай канферэнцыі чэмпіянату USL 2 ( 4‑ы дывізіён у сістэме футбольных ліг ЗША) і базуецца ў Фларыдзе, паведамляе football.by

Булаўкін нарадзіўся ў Мінску, але ў 5 гадоў пераехаў з сям’ёй на гістарычную радзіму бацькі — у Італію. З 8 да 14 гадоў ён займаўся ў акадэміі «Мілана».

На дарослым узроўні брамнік, які мае беларускае і італьянскае грамадзянствы, выступаў у Серіі D. Крыху больш за год таму Артур пераехаў у ЗША, дзе гуляў за каманду каледжа Хейстангс.

Раней у ЗША змяніў клуб яшчэ адзін беларус. 20‑гадовы галкіпер «Каламбус Кру» (МЛС) Станіслаў Лапкес перайшоў на правах арэнды ў «Сарасота Парадайз» (Д3).

За «Каламбус Кру» ён не згуляў ніводнага матча, а выступаў за «Каламбус Кру-2» з трэцяга дывізіёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула