БЕЛ Ł РУС

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР

20.03.2026 / 11:28

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана Алі Махамад Наіні загінуў у выніку ўдараў, нанесеных ЗША і Ізраілем.

Фота: Бі-бі-сі

Як піша Reuters, пра гэта паведаміла ў пятніцу іранскае дзяржаўнае тэлебачанне.

Алі Махамад Наіні служыў з 2024 года да сваёй смерці ў 2026 годзе, яму было 67 гадоў. 

Ён меў званне другога брыгаднага генерала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула