БЕЛ Ł РУС

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў

20.03.2026 / 12:22

Nashaniva.com

Іран упершыню прывёў у выкананне смяротныя прысуды ў ходзе нядаўніх масавых пратэстаў, што выклікала абурэнне ва ўсім свеце.

Як паведамляе Bild са спасылкай на іранскія дзяржаўныя СМІ, былі пакараныя смерцю трое мужчын: сцвярджаецца, што яны нясуць адказнасць за гібель двух супрацоўнікаў службы бяспекі ў Тэгеране.

Прысуд быў вынесены па абвінавачанні ў «забойстве і аператыўных дзеяннях», нібыта кіраваных ЗША і Ізраілем.

Смяротныя прысуды ў Іране звычайна прыводзяцца ў выкананне праз павешанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула