БЕЛ Ł РУС

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі

20.03.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Крыкуноў працуе на пасадзе кансультанта ў «Сочы», дзе раней быў галоўным трэнерам.

Фота: Wikimedia Commons

Уладзімір Крыкуноў паведаміў РІА Навіны, што яго пазбавілі дазволу на жыхарства ў Латвіі.

Крыкуноў працуе на пасадзе кансультанта ў «Сочы», дзе раней быў галоўным трэнерам.

«Мяне пазбавілі (дазволу на жыхарства ў Латвіі), але гэта да хакея не адносіцца. Я вяртаюся ў Маскву, у «Сочы» працаваць спыняю», — сказаў Крыкуноў.

Трэнер нарадзіўся ў Расіі ў 1956 годзе, нейкі час гуляў у рыжскім і мінскім «Дынама» ў часы СССР, трэніраваў мінскае «Дынама» ў 1985—1991 гадах, зборную Беларусі ў 2001‑2003 і 2014 гадах, рыжскае «Дынама» ў 2021‑2022 гадах, нейкі час працаваў у Славеніі і трэніраваў яе нацыянальную зборную, але ў асноўным працуе ў Расіі, трэніраваў зборную Расіі ў 2004‑2006 гадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула