БЕЛ Ł РУС

На трасе пад Мінскам загінуў кіроўца

20.03.2026 / 13:07

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння каля 10:45 на 6‑м км аўтадарогі «Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына» паблізу Гатава, паведамляе ДАІ.

65‑гадовы мужчына на Peugeot выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Scania з паўпрычэпам.

У выніку ДТЗ кіроўца Peugeot загінуў на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула