БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду

20.03.2026 / 15:25

Nashaniva.com

Лукашэнка заявіў сёння журналістам, што мае запрашэнне на сустрэчу ад прэзідэнта ЗША.

Фота: Anna Moneymaker, Getty Images

«У трэцім раўндзе яны сказалі: вось мы гатовыя. Дональд прапануе вялікую здзелку і сустрэцца нават да таго, што ў яго дома ў Фларыдзе, і абмеркаваць, і дамовіцца. Я кажу — заўсёды», — сказаў Лукашэнка.

Адзначым, што Трампу ў чэрвені споўніцца 80 гадоў, а 4 ліпеня будзе святкавацца 250 годдзе ЗША.

Учора Джон Коўл сапраўды заявіў пра магчымасць паездкі Лукашэнкі ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула