БЕЛ Ł РУС

Ці чакаць гэтым летам у Беларусі экстрэмальнай спёкі?

20.03.2026 / 18:05

Nashaniva.com

Паводле прагнозу Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі ў перыяд з мая да ліпеня 2026 года на клімат у свеце будзе аказваць уплыў пагодная з’ява Эль-Ніньё. Спецыялісты ўдакладняюць, што развіццё падобнай падзеі ацэньваецца на 40%. Ці значыць гэта, што Беларусь летам могуць чакаць экстрэмальная спякота і новыя тэмпературныя рэкорды?

Начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава заўважыла, што невялікая верагоднасць таго, што нейкія рэкорды і перавышэнні тэмператур у краіне будуць, ёсць. Аднак імавернасны прагноз не дае права казаць пра тое, што так будзе па ўсёй Беларусі, піша «Камсамольская праўда».

«Магчыма, гэта будзе недзе на асобных станцыях [метэаралагічных] з захадам трапічных мас. Мы падтрымліваем Сусветную метэаралагічную арганізацыю з яе заявамі. Ну, паглядзім. Час пакажа».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула