БЕЛ Ł РУС

У «Мінск Свеце» ваююць з-за парковак

20.03.2026 / 19:21

Nashaniva.com

Жыхарам не падабаецца, што некаторыя ставяць машыны на тратуары.

Фота: сацсеткі

У «Мінск Свеце» каля дома на вуліцы Ігара Лучанка, 16 некаторыя кіроўцы заязджаюць на пешаходную зону. Адныя — разгрузіць будматэрыялы (дом нядаўна здалі, таму там актыўна вядуцца рамонты), другія — проста прыпаркавацца. Таму жыхары захацелі паставіць абмежавальныя слупкі.

Але забудоўшчык адмовіў. Калі ўсталёўваць абмежавальныя слупкі на праезнай частцы, для гэтага патрабуецца асобны праект. А распрацоўка дакументацыі і яе ўзгадненне можа паўплываць на тэрміны па іншых аб'ектах, піша канал «Минск | Октябрьский район».

Адміністрацыя раёна ж не ўпаўнаважаная прымушаць забудоўшчыка прымаць якія-небудзь дадатковыя меры, калі пры будаўніцтве ўсе нормы былі захаваныя, і праблема не звязана з выкананнем гарантыйных абавязацельстваў.

Фота: сацсеткі

ДАІ рэагавала на сігналы жыльцоў, але праблема засталася.

У выніку жыхарам дома прапанавалі паставіць абмежавальныя слупкі за свой кошт па ўзгадненні з забудоўшчыкам. Для гэтага неабходная падтрымка большасці. Першапачаткова мінчукі з прапановай пагадзіліся, але пазней адмовіліся, бо, на іх думку, галасаванне альбо не адбудзецца, альбо адбудзецца не на карысць абранага варыянту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула