БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» даведалася суперніка па першым раўндзе плэй-оф КХЛ

21.03.2026 / 08:41

Nashaniva.com

Па выніках заключнага тура рэгулярнага сезона-2025/2026 Кантынентальнай хакейнай лігі вызначыліся канчатковыя месцы ў Заходняй канферэнцыі.

Фота: ХК «Дынама» Мінск

Мінскае «Дынама» фінішавала на другім месцы ў Заходняй канферэнцыі, учора ў заключным матчы рэгуляркі разграміўшы «Аўтамабіліст» з лікам 8:2, і згуляе ў першым раўндзе плэй-оф (Кубак Гагарына) з маскоўскім «Дынама».

«Зубры» стартуюць двума матчамі дома 24 і 26 сакавіка. Затым мінчане правядуць два матчы на выездзе 28 і 30 сакавіка.

Серыя ідзе да чатырох перамог і пры неабходнасці потым працягнецца ў Мінск.

У рэгулярным чэмпіянаце сёлета мінскае «Дынама» выйграла ў маскоўскіх аднаклубнікаў тры матчы з чатырох — 4:6, 3:2, 5:3, 7:1.

У гісторыі розыгрышу Кубка Гагарына мінскае «Дынама» двойчы сустракалася з маскоўскім «Дынама» — абодва разы на стадыі 1/8 фіналу і абодва разы прайгравала.

У мінулым годзе «зубры» прайшлі першы этап плэй-оф, абыграўшы ў серыі ЦСКА з лікам 4:2, а потым выбылі ў другім раўндзе, саступіўшы чалябінскаму «Трактару» 1:4.

Чытайце таксама:

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі

Хакейнае «Дынама» рэзка падняло цэны на квіткі на плэй-оф КХЛ

Каментары да артыкула