БЕЛ Ł РУС

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы

21.03.2026 / 11:19

Nashaniva.com

Маладыя людзі напалі на вернікаў. На відэа чуваць, як яны крычаць «адзін рускі на ўвесь Кітай-горад» і «што адбываецца з рускім светам?»

У Маскве напярэдадні ўвечары адбылася масавая бойка каля Маскоўскай харальнай сінагогі на Кітай-горадзе. Пра гэта паведамляе «Осторожно, новости» са спасылкай на відавочцаў.

Маладыя людзі напалі на вернікаў, якія выходзілі з сінагогі. На відэа чуваць, як яны крычаць «адзін рускі на ўвесь Кітай-горад» і «што адбываецца з рускім светам?». Адзін з нападнікаў паабяцаў «пасадзіць на нож» мужчыну, які выйшаў з сінагогі.

Асцярожна, нецэнзурная лексіка!

Аўтар роліка лічыць, што гаворка ідзе пра атаку на глебе антысемітызму. «Напалі на людзей за тое, што яны ў кіпе. Магчыма, гэта звязана з вайной у Іране», — заявіў ён.

Улады пра напад не паведамлялі. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула