БЕЛ Ł РУС

На мяжы Літвы з Беларуссю развярнулі 18 нелегальных мігрантаў

21.03.2026 / 13:51

Nashaniva.com

Гэта рэкорд пачынаючы з восені.

За мінулыя суткі на мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі развярнулі 18 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу, паведаміла ў суботу Служба аховы дзяржаўнай мяжы (VSAT).

Апошні раз большая колькасць мігрантаў фіксавалася ў канцы лістапада, калі ў адзін з дзён мяжу спрабавалі перасекчы 20 чалавек.

11 з гэтых мігрантаў былі заўважаныя ў пятніцу ў Швянчонскім раёне. Да мяжы іх з лесу на беларускім баку суправаджалі двое мужчын, адзін з якіх пачаў спецыяльным інструментам пераразаць устаноўлены з літоўскага боку фізічны бар’ер.

Пасля пашкоджання ніжніх віткоў калючага дроту і ўтварэння адтуліны пад плотам 11 чалавек трапілі на тэрыторыю краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула