У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце
У Гомелі зафіксавана першае ў гэтым сезоне ДТЗ з удзелам электрасамаката, у якім пацярпелі двое непаўналетніх.
Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары, каля 21:30, на вуліцы Савецкай.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 15‑гадовы і 17‑гадовы падлеткі рухаліся на адным самакаце.
Яны выехалі на пешаходны пераход на забараняльны чырвоны сігнал святлафора, дзе трапілі пад колы аўтамабіля.
Абодва хлопцы былі шпіталізаваныя. Пра іх стан не паведамляецца.