Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ
Сёння ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» праходзіць памятная акцыя, прысвечаная 83‑й гадавіне Хатынскай трагедыі. Акцыя названа «ўсенароднай вахтай памяці», але Аляксандр Лукашэнка на ёй не з'явіўся.
Сёння ў Хатыні праводзіцца маштабная акцыя, прысвечаная 83‑й гадавіне трагедыі, калі фашыстамі была спалена вёска разам з 149 жыхарамі.
На мерапрыемствы прыехала ці не ўсё кіраўніцтва краіны —прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі Дзмітрый Круты, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергеенка, старшыня Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка, намесніца прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель, старшыня Вярхоўнага суда Андрэй Швед і іншыя.
Аляксандр Лукашэнка не з’явіўся. Ён даслаў вянок.
Прычыны, чаму ён не прыехаў, прапаганда пакуль не агучвала. Учора ў яго быў хакей.