БЕЛ Ł РУС

«Наша Ніва» выпусціла вялікі сюжэт пра зорку «Песняроў» Леаніда Барткевіча

22.03.2026 / 16:59

Nashaniva.com

13 красавіка споўніцца пяць гадоў са дня смерці заслужанага артыста БССР.

У жыцці саліста знакамітых «Песняроў» Леаніда Барткевіча было ўсё: беднае дзяцінства, раптоўная слава, армія прыхільніц, нешчаслівыя шлюбы са скандаламі і здрадамі, а таксама шматгадовая эміграцыя і трыумфальнае вяртанне ў Беларусь.

Многія лічаць яго другім пасля Мулявіна, іншыя ж называюць фрыкам і фантазёрам, які пад канец жыцця стаў прыдумляць неверагодныя гісторыі пра раман з Пугачовай ці сяброўства са Шварцэнегерам і Трампам.

Але як яно было насамрэч? «Наша Ніва» ў сваім вялікім сюжэце расказала пра жыццё і драмы Барткевіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула