БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб

22.03.2026 / 22:24

Nashaniva.com

Форвард «Вашынгтона» ў гульні з «Каларада», акрамя абнаўлення рэкорда Нацыянальнай хакейнай лігі па галах у рамках рэгулярнага сезона, стаў другім аўтарам саліднага дасягнення.

40‑гадовы спартсмен стаў другім чалавекам у гісторыі НХЛ, які змог закінуць 1000 шайб. Першым быў Уэйн Грэцкі, на рахунку якога 1016 галоў: 894 у рэгулярным сезоне і 112 — у плэй-оф.

Дасягненне Грэцкі па шайбах у «рэгулярцы» Авечкін пабіў у красавіку 2025 года. Да рэкорду засталося 17 галоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула