У Беларусі пабачылі палярнае ззянне
Жыхары сярэдніх шырот гэтым вечарам і ноччу могуць стаць сведкамі рэдкай прыроднай з'явы.
Фота: t.me/meteovibe
У апошнія дні ўзмацнілася актыўнасць Сонца, і да Зямлі прыйшоў паток зараджаных часціц — так званы сонечны вецер. Ён узмацніўся праз каранальную дзірку — участак на паверхні Сонца, адкуль патокі вырываюцца хутчэй звычайнага.
У выніку на Зямлі назіраецца геамагнітная бура ўзроўню G2, праз якую палярнае ззянне можна пабачыць у больш паўднёвых рэгіёнах, чым звычайна. Яго ўжо злавілі пад Мінскам.
Ва ўмовах горада пабачыць ззянне будзе праблематычна. Найбольшая імавернасць злавіць рэдкую з'яву будзе на адкрытай прасторы з добрым відам на поўнач далей ад гарадскіх агнёў.