БЕЛ Ł РУС

У Славеніі ўвялі абмежаванні на продаж бензіну на запраўках

23.03.2026 / 08:54

Nashaniva.com

Адзін кіроўца можа набыць не больш за 50 літраў паліва ў дзень. Для кампаній і фермераў ліміт складае 200 літраў у дзень.

Фота: Chris Ratcliffe/Bloomberg via Getty Images

Гэта часовая мера, прычынай якой сталі складанасці ў лагістыцы, піша Reuters.com.

З дэфіцытам паліва з-за праблем з пастаўкамі сутыкнуўся найбуйнейшы нафтавы аператар у Славеніі — Petrol. У выніку на АЗС з’явіліся чэргі, а некаторыя запраўкі давялося часова закрыць.

Пры гэтым АЗС, якія належаць венгерскай нафтагазавай групе MOL, не адчуваюць праблем з палівам, аднак і там увялі абмежаванні для спажыўцоў.

Урад заклікаў Petrol распрацаваць план выхаду з крызіснай сітуацыі і апублікаваць яго 23 сакавіка.

Рост цэн на паліва і лагістычныя складанасці назіраюцца па ўсім свеце на фоне канфлікту на Блізкім Усходзе, які працягваецца ўжо чацвёрты тыдзень. Эксперты Міжнароднага энергетычнага агенцтва ў сувязі з дэфіцытам паліва заклікалі кампаніі вярнуцца да дыстанцыйнай або гібрыднай працы там, дзе гэта магчыма. Як эканоміць паліва задумаліся ад Шры-Ланкі да Паўднёвай Карэі і Новай Зеландыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула