БЕЛ Ł РУС

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы

23.03.2026 / 09:52

Nashaniva.com

Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Лагойск» спыняе сваю дзейнасць. Апошнім днём працы цэнтра стане 31 сакавіка. Пра гэта афіцыйна паведаміла адміністрацыя комплексу ў Instagram.

Паводле заявы, гаворка ідзе не проста пра завяршэнне зімовага сезона, а пра канец працы — фінал 22‑гадовага жыцця комплексу.

«Мы не ведаем, што будзе далей, але вельмі хочацца верыць, што гэта не канец», — гаворыцца ў паведамленні.

«Лагойск» быў адкрыты ў студзені 2004 года і стаў адным з першых сучасных гарналыжных цэнтраў краіны. Комплекс належыць апальнаму бізнэсмену Юрыю Чыжу.

У 2023 годзе аб’ект спрабавалі выставіць на таргі, аднак пакупніка тады знайсці не ўдалося.

Афіцыйныя прычыны закрыцця адміністрацыя пакуль не называе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула