БЕЛ Ł РУС

Ягор Шаранговіч выйшаў на другое месца сярод беларускіх бамбардзіраў у НХЛ

23.03.2026 / 09:59

Nashaniva.com

27‑гадовы беларускі форвард «Калгары» сёння адзначыўся выніковай перадачай і набраў 223‑і бал у кар’еры.

NHL.com

Дзякуючы гэтаму ён абышоў Андрэя Касціцына, у якога 222 балы за кар’еру ў НХЛ.

Першае месца ў Міхаіла Грабоўскага, які даўно завяршыў кар'еру, у яго 296 балаў.

У Руслана Салея — 202, у Сяргея Касціцына — 176, Уладзіміра Цыплакова — 170.

З беларускіх хакеістаў, што сёння выступаюць у Нацыянальнай хакейнай лізе, Аляксей Протас («Вашынгтон») мае 166 балаў, Уладзіслаў Калячонак («Бостан») — 87, Арцём Леўшуноў («Чыкага») — 83, Ілля Салаўёў («Пітсбург») — 42.

Чытайце таксама:

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка

Каментары да артыкула