БЕЛ Ł РУС

Пры сутыкненні самалёта з пажарнай машынай у нью-ёркскім аэрапорце загінулі два чалавекі

23.03.2026 / 10:54

Nashaniva.com

Аэрапорт «Ла Гуардыя» закрыты.

Фота: Spencer Platt/Getty Images

Пры сутыкненні самалёта з пажарнай машынай у нью-ёркскім аэрапорце загінулі два чалавекі. Загінулыя — першы і другі пілоты самалёта.

Усяго на борце самалёта Air Canada, паводле папярэдніх звестак, знаходзіліся 72 пасажыры і чатыры члены экіпажа. Аэрапорт Нью-Ёрка закрылі пасля аварыі на ўзлётна-пасадачнай паласе.

У нядзелю позна ўвечары ў аэрапорце «Ла Гуардыя» самалёт Air Canada Express пры пасадцы сутыкнуўся з аўтамабілем аэрапортавай службы, які рухаўся па рулежнай дарожцы. 

Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША неадкладна закрыла аэрапорт для рэйсаў, якія прыбываюць з ЗША і Канады. Магчыма, аэрапорт застанецца закрытым да 18:00 сённяшняга дня па мясцовым часе.

«Ла Гуардыя» ў асноўным выкарыстоўваецца для ўнутраных рэйсаў у межах ЗША.

Самалёт сутыкнуўся з транспартным сродкам на хуткасці каля 39 км/г. Паводле звестак партала ColLive, сутыкненне адбылося падчас навальніцы ў гэтым раёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула