БЕЛ Ł РУС

15‑гадовая школьніца з-пад Мінска вынесла з дому ўсе грошы бацькоў і схавала пад дрэвам

23.03.2026 / 11:09

Nashaniva.com

На працягу двух тыдняў дзяўчына з Цнянкі штодзённа кантактавала з махлярамі ў тэлеграме.

Зламыснікі не толькі давалі ўказанні, але і выпытвалі падрабязнасці асабістага жыцця сям’і.

Схема, якую выкарыстоўвалі кіберзлачынцы, аказалася класічнай для падобных выпадкаў: пад пагрозамі крымінальнай адказнасці, ператрусаў і «праблем» у бацькоў яны запалохвалі непаўналетнюю.

Аферысты пераканалі школьніцу, што сямейныя зберажэнні неабходна перадаць ім нібыта для дэкларавання або захавання.

У выніку дзяўчына самастойна вынесла з дому 8100 даляраў і 930 еўра і пакінула іх пад дрэвам у дамоўленым месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула