БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» узначаліў Канстанцін Галалобаў

23.03.2026 / 13:42

Nashaniva.com

Ён пачынаў як кіроўца аўтамабіля.

На пасаду генеральнага дырэктара «Мінсктранс» прызначаны Канстанцін Галалобаў, паведамілі Мінск-Навінам у Мінгарвыканкаме.

Канстанцін Галалобаў — ураджэнец Наваполацка. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, пазней — Акадэмію кіравання.

Уся прафесійная дзейнасць Галалобава звязаная са структурамі «Мінсктранса», дзе ён прайшоў па кар’ернай лесвіцы шлях ад кіроўцы аўтамабіля філіяла «Аўтобусны парк № 7». Да прызначэння на цяперашнюю пасаду Канстанцін Галалобаў працаваў на пасадзе першага намесніка гендырэктара — галоўнага інжынера «Мінсктранса».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула