БЕЛ Ł РУС

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз

23.03.2026 / 14:37

Nashaniva.com

А тую сукенку з казуляй у яе купіла задорага модніца з Пермі.

Фота: «Анлайнер»

У Мінску прайшоў модны паказ Belarus Fashion Art Week. Звычайна ўборы гасцей такіх мерапрыемстваў не менш цікавыя за тое, што паказваюць на подыуме. Хтосьці абірае стылёвы, але стрыманы гардэроб, іншыя — экстравагантныя вобразы.

Дызайнерка Алена Ацапкіна, якая летась шакавала гасцей свецкага вечара сукенкай з галавой казулі, на гэты раз абрала белую доўгую сукенку з нечаканай дэталлю — конскім хвастом. Дакладней, гэта імітацыя конскага хваста.

У каментары «Анлайнеру» Ацапкіна расказала, што гэта сукенка яе дызайну.

«Вобраз натхнёны сучаснай жанчынай, жанчынай-канём. У маім уяўленні сучасная жанчына ўвасабляе сабой моц, сілу. Яна ўсемагутная, моцная, цягавітая як конь. У мінулы раз у мяне таксама быў смелы вобраз, які абмяркоўваўся, — сукенка з галавой казулі. Я пагутарыла з людзьмі з моды і мастацтва. Мне сказалі, што гэта было вельмі смела, па-дызайнерску, крэатыўна.

А да людзей, канапавых крытыкаў, якія ніякага дачынення да моды не маюць, я не прыслухоўваюся. Сукенка пашумела. І самае цікавае, што яе ў мяне купілі адразу ж. Купіла дзяўчына з Пермі, і каштавала яна вельмі дорага. Ажыятаж зрабіў сваю справу».

Чытайце таксама:

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі

Каментары да артыкула