Сезон вясновых кірмашоў стартуе ў Мінску 28 сакавіка
Лакацыяй абрана пляцоўка каля «Чыжоўка-Арэны».
Вясновыя сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня пройдуць у сталіцы з 28 сакавіка. Пра гэта журналістам 23 сакавіка паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, пішуць Мінск-навіны.
— Яна найбольш ёмістая, што дазволіць прыехаць на яе большай колькасці як вытворцаў, так і пакупнікоў, — адзначыла А. Нагорная. — Акцэнт пры распрацоўцы канцэпцыі быў зроблены на тым, каб у адным месцы можна было набыць не толькі плодаагароднінную прадукцыю, якая яшчэ засталася ад леташняга ўраджаю, але і саджанцы, і расаду.
У сакавіку кірмаш будзе праходзіць два дні — 28 і 29 сакавіка.
У пачатку красавіка ён будзе дзейнічаць толькі па суботах — 4 і 11 красавіка. Затым ён разгорнецца 18—19 і 25—26 красавіка.
Наведаць кірмашы можна будзе з 8:00 да 16:00.