БЕЛ Ł РУС

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў

23.03.2026 / 15:20

Nashaniva.com

Аляксандр даслаў у рэдакцыю Onliner.by фота незвычайнай 100‑даляравай купюры — з яго слоў, ён спрабаваў здаць банкноту ў абменнік, але не атрымалася.

Паводле слоў Аляксандра, купюру ён калісьці атрымаў у Беларусі, а цяпер спрабаваў пакласці яе на рахунак, але ў абменніку адмовіліся яе прымаць. Тады ён задумаўся, ці можа банкнота зацікавіць калекцыянераў.

— Банк пацвердзіў сапраўднасць, але не прыняў з-за таго, што ніжні край абрэзаны няправільна, — сцвярджае мужчына.

Журналісты папрасілі нумізмата ацаніць банкноту. Паводле яго слоў, ніжні край сапраўды абрэзаны, але гэта не брак друку — хутчэй за ўсё, падчас рэзкі лісты крыху зрушыліся.

— Я ніколі не чуў, каб гэты дэфект быў цікавым. А калі б быў, то на рынку было б шмат падробак, бо абрэзаць у хатніх умовах нескладана, — мяркуе эксперт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула