БЕЛ Ł РУС

З Мінска пачынаюць хадзіць аўтобусы ў літоўскія Трокі

23.03.2026 / 16:59

Nashaniva.com

З Мінска адкрылі новыя прамыя аўтобусныя рэйсы ў літоўскі горад Трокі. Раней з беларускай сталіцы можна было дабрацца толькі ў Вільню, Коўна і іх аэрапорты, а цяпер з’явілася яшчэ адна лакацыя, паведамілі ў прэс-службе сэрвіса «Атласбай».

Троцкі замах. Фота: Wikimedia Commons

Рэйсы арганізаваў перавозчык «Ваджэн Транс». Аўтобусы будуць хадзіць двойчы на дзень: з Мінска — а 3:00 і 4:20, з Трокаў — а 11:00 і 14:35. Час у дарозе складае прыкладна 5,5 гадзіны.

Маршрут праходзіць праз Іўе і Воранава ў Беларусі, а ў Літве — праз Вільню. Адметна, што аўтобусы ідуць праз пункт пропуску «Беняконі», які лічыцца менш загружаным, таму там звычайна няма вялікіх чэргаў і затрымак.

Кошт квітка — каля 130 рублёў, што прыкладна супастаўна з паездкамі ў Вільню.

Чытайце таксама:

З Беларусі запускаюць два новыя аўтобусныя маршруты ў Польшчу

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу

З Мінска запусцяць новыя аўтобусныя рэйсы ў Польшчу і Германію

Каментары да артыкула