БЕЛ Ł РУС

Да Вялікадня ў Мінску выпускаюць адмысловае марожанае

23.03.2026 / 18:58

Nashaniva.com

На гэтым тыдні ў крамах сталіцы пачне прадавацца навінка — марозіва «Малиновый кулич». Пра гэта расказаў дырэктар Мінскага холадакамбіната № 2 Дзмітрый Бонахаў падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме 23 сакавіка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pexels.com

Адзначаецца, што запуск вытворчасці новага віду марозіва прымеркаваны да будучых велікодных свят. 

Дзмітрый Бонахоў таксама адзначыў, што за мінулы год асартымент прадукцыі прадпрыемства значна пашырыўся. Камбінат пачаў выпускаць новыя дэсэрты і актыўна супрацоўнічаць з іншымі харчовымі прадпрыемствамі горада, што дазволіла атрымаць добры прыбытак. Таксама вырас экспарт прадукцыі.

Чытайце таксама:

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю

Беларусь — другі ў свеце імпарцёр расійскага марожанага

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім

У Мінску выпусцілі марожанае без цукру

Каментары да артыкула