БЕЛ Ł РУС

У Літве збяруцца абмяркоўваць падзенне дрона заўтра

23.03.2026 / 19:30

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене прызначыла пасяджэнне Камісіі нацыянальнай бяспекі на раніцу 24 сакавіка, паведаміла яна сама ў фэйсбуку.

Інга Ругінене. Фота: Olimpik/NurPhoto via Getty Images

На пасяджэнні будуць абмяркоўваць інцыдэнт з афіцыйна невядомым аб’ектам, які гэтай ноччу ўпаў і выбухнуў у Варэнскім раёне, каля возера Лавісас побач з беларускай мяжой. Верагодна, гэта быў беспілотны лятальны апарат, які заляцеў з тэрыторыі Беларусі.

Інга Ругінене сцвярджае, што здарэнне не пагражае бяспецы мясцовых жыхароў. Акрамя таго, яна абяцае, што вайскоўцы будуць дзяліцца інфармацыяй з грамадскасцю рэгулярна і як мага хутчэй.

Чытайце таксама:

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона

Літоўскі вытворца: Дрон з Гродна наш, але ён перароблены і невядома як трапіў у Беларусь

Каментары да артыкула