БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне хлопчык знайшоў у двары петарду

23.03.2026 / 19:42

Nashaniva.com

У аграгарадку Ваверка Лідскага раёна 22 сакавіка ўвечары 9‑гадовы хлопчык падпаліў знойдзеную ў двары яшчэ ў студзені петарду і трапіў у бальніцу, паведамляе Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык гуляў разам з 11‑гадовай сястрой. Падпаленая петарда выбухнула ў яго ў руцэ, і дзіця атрымала траўмы.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце здарэння.

Чытайце таксама:

13‑гадовы школьнік пацярпеў ад петарды ў Магілёве

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

У Кобрыне трохгадовая дзяўчынка выпала з акна пятага паверха

Каментары да артыкула