БЕЛ Ł РУС

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў

23.03.2026 / 22:29

Nashaniva.com

У Варшаве паліцыя затрымала двух чалавек за спробу незаконна атрымаць жыллёвы крэдыт. Сярод іх — 31‑гадовая грамадзянка Беларусі і крэдытны пасярэднік. Яны падазраюцца ў махлярстве, бо дзейнічалі разам і выкарыстоўвалі падробленыя дакументы, паведамляе варшаўская паліцыя.

Затрыманне беларускі. Фота: Komenda Stołeczna Policji

Польскія праваахоўнікі высветлілі, што жанчына падала ў банк фальшывыя звесткі пра даходы ад сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці, значна завысіўшы іх, каб атрымаць крэдыт на суму больш за 535 тысяч злотых (каля 146 тысяч даляраў). Дакументы ў банк ад яе імя перадаў пасярэднік.

Беларуску з пасярэднікам затрымалі ў той момант, калі яны прыйшлі ў банк, каб завяршыць афармленне і падпісаць крэдытную дамову. Пасля правядзення неабходных працэдур абодвум выставілі абвінавачанне ў крэдытным махлярстве. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У сеціве людзей ловяць на розыгрыш нібыта ад імя «Еўраопта»

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Каментары да артыкула