БЕЛ Ł РУС

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок

24.03.2026 / 08:20

Nashaniva.com

У Мінску пачаўся сезон продажу бярозавіку. Кошт соку непасрэдна ад лясніцтваў сёлета — 55 капеек за адзін літр (а ў крамах будзе ў разы даражэй). Чэргі ўжо з'яўляюцца, але пакуль не такія вялікія, як у мінулыя гады, піша Onliner.by.

Юрый расказаў, што сок пачалі прадаваць у лясніцтве на вуліцы Баграціёна, 70. Літр каштуе 55 капеек.

— Я прыехаў з двума каністрамі па 10 літраў — заплаціў 11 рублёў. Сказалі, што продаж ідзе ўсяго другі дзень, сезон толькі пачаўся, — кажа ён.

Па словах мінчука, людзі прыходзяць з вялікімі ёмістасцямі, каб назапасіцца сокам: бяруць пяцілітровыя бутэлькі, каністры і нават бочкі.

Юрый прыехаў днём, каля 14:00, і чакаў убачыць доўгую чаргу, але людзей аказалася няшмат.

— Было чалавек 10—20 максімум. Я пачакаў каля 20 хвілін, хутка набраў сок, расплаціўся і паехаў дадому, — расказаў ён.

Ён адзначае, што ў мінулыя гады сітуацыя выглядала інакш: у першыя дні продажаў ужо з раніцы збіралася па 50—60 чалавек — многія прыязджалі на машынах ці грамадскім транспарце. Пакуль жа, нягледзячы на добрае надвор'е, ажыятаж застаецца ўмераным.

У Мінскім лясніцтве пацвердзілі, што бярозавы сок у іх ужо можна купіць — з 10:00 да 20:00, без абеду.

Дзе купіць бярозавы сок у Мінску

У Мінску бярозавы сок прадаюць у некалькіх пунктах:

Цана:

Таксама сок можна купіць ва ўсіх лясніцтвах Мінскага лясгаса:

Цана ў лясніцтвах ніжэй:

З-за высокага попыту магчымыя перабоі з пастаўкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула