БЕЛ Ł РУС

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці

24.03.2026 / 08:58

Nashaniva.com

19‑гадовая дзяўчына трапіла ў бальніцу.

Учора ўвечары на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага адбылася аварыя.

21‑гадовы кіроўца аўтамабіля Hyundai, рухаючыся па галоўным праспекце сталіцы, выехаў на скрыжаванне на забараняльны чырвоны сігнал святлафора і ўдарыўся ў аўтамабіль Belgee.

Пацярпела 19‑гадовая пасажырка Hyundai. Дзяўчыну даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула