Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты
Сярэдні заробак па краіне «бруднымі» за люты склаў 2743 рублі.
У параўнанні з са студзенем ён зменшыўся на 14 рублёў.
Калі ж браць заробак «чыстымі», то гэта будзе 2359 рублёў. Пры сярэднім курсе даляра за мінулы месяц: 959 даляраў «бруднымі» і 824,5 «чыстымі».
У Мінску сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3660,7 рубля («чыстымі» — 3148 рублёў, ці $1100).