БЕЛ Ł РУС

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку

24.03.2026 / 13:53

Nashaniva.com

Падарунак быў уручаны на сённяшняй Генеральнай асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта, прэзідэнтам якога з'яўляецца Віктар Лукашэнка.

Фота: БелТА

«Узнагароды і граматы ў камітэта ўжо ёсць, гэтым разам хацелася зрабіць падарунак ад усяго сэрца. Выцінанка вельмі сімвалічная для Беларусі, яна ўключыла нашу краіну ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Хачу пажадаць, каб нашы атлеты працягвалі ўпісваць свае імёны ў гісторыю спорту залатымі літарамі», — сказала намеснік прэм'ер-міністра, піша БелТА.

Сёлета НАК спаўняецца 35 гадоў, падарунак быў прымеркаваны да гэтай даты.

Сам Віктар Лукашэнка на асамблеі адзначыў, што ўдалося забяспечыць удзел спартсменаў у буйных спаборніцтвах.

«Лёд крануўся, мы забяспечылі паўнавартасны ўдзел нашых дэлегацый у ключавых міжнародных стартах. Частка нашых прадстаўнікоў зімовых відаў спорту не проста вярнулася на сусветную арэну, але і заваявала ліцэнзіі, прадставіўшы краіну на Алімпійскіх гульнях у Італіі. Гэты поспех — сігнал да таго, каб яшчэ мацней кансалідаваць намаганні ў гэтым напрамку. Нашы атлеты атрымліваюць усё больш допускаў на сусветныя старты, і наша задача — перамагаць на міжнародным узроўні, даказваючы сілу беларускай школы спорту», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула