БЕЛ Ł РУС

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

24.03.2026 / 15:51

Nashaniva.com

Шчаслівыя яны шпацыруюць па вясновым Мінску.

«Мы гуляем… )», — падпісала Марына Адамовіч здымкі, што апублікавала ў фэйсбуку.

Пра вызваленне Міколы Статкевіча стала вядома 19 лютага. 21 студзеня ў калоніі ён перанёс інсульт. У інтэрв'ю LRT.lt Марына Адамовіч паведаміла, што начальнік турэмнай бальніцы ёй сказаў, што яна можа забраць Міколу дадому, каб ён працягваў аднаўляцца ў хатніх умовах.

Але палітык застаецца без пашпарта і афіцыйных папер, што перашкаджае паўнавартаснаму лячэнню.

Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года, калі ехаў на мітынг Святланы Ціханоўскай на Камароўку.

14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 

11 верасня 2025 года Статкевіча нечакана вызвалілі разам з іншымі 51 палітвязнямі і хацелі прымусова выдварыць у Літву. Статкевіч, аднак, адмовіўся перасякаць мяжу і застаўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго, як яго забралі лукашэнкаўскія сілавікі, пра ягоны лёс нічога не было вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула