Амаль па ўсёй Беларусі абмежавалі доступ у лясы
Цяпер без абмежаванняў дазволена наведваць лясы толькі ў пяці раёнах. Гэта Мядзельскі раён у Мінскай вобласці, а таксама Верхнядзвінскі, Мёрскі, Шаркаўшчынскі і Браслаўскі ў Віцебскай.
У астатніх рэгіёнах увялі абмежаванні з-за высокай пажарнай небяспекі, якая ўзнікла праз сухое і цёплае надвор’е апошніх тыдняў.
Пры абмежаваннях у лес можна хадзіць пешшу і збіраць грыбы ці ягады, але нельга заязджаць на аўтамабілі і распальваць вогнішчы.
За парушэнне правіл прадугледжаныя штрафы: увогуле да 12 базавых велічынь, а калі з-за дзеянняў чалавека ўзнікне пажар — да 30 базавых велічынь і абавязковае пакрыццё нанесенай шкоды.
Чытайце таксама:
«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок
Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?
Пайшлі чуткі, што беларусам забаранілі збіраць бярозавік. Мінлясгас патлумачыў