БЕЛ Ł РУС

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

24.03.2026 / 19:47

Nashaniva.com

У відэа нядаўна вызвалены з турмы нязломны палітык павіншаваў беларусаў коратка, а ў тэлеграм-канале напісаў больш разгорнуты зварот.

Скрыншот з відэа

«Віншую ўсіх беларусаў з Днём Волі!

108 гадоў таму Статутнай граматай Рады БНР наша нацыя заявіла аб сваім жаданні і праве на незалежнасць, на сваю дзяржаву.

Без гэтай заявы не было б ні БССР, ні, хутчэй за ўсё, Рэспублікі Беларусь. Не было б, гледзячы па мэтанакіраванай імперскай палітыцы русіфікацыі, і самой нашай нацыі. Рада БНР скарыстала свой гістарычны шанец, але, на жаль, не да канца. У той крывавы час выжыванне новай дзяржавы, нават яе дыпламатычнае прызнанне моцнымі дзяржавамі залежалі ад наяўнасці ў яе істотнай вайсковай сілы.

На жаль, бацькі-заснавальнікі БНР не здолелі арганізаваць такую сілу. Не атрымалася перакінуць на Радзіму з Румынскага фронту беларускі корпус, сфармаваны ў складзе Расійскай арміі з ваяваўшых у ёй беларусаў. Гісторыя вучыць. Важна крытычна ацэньваць яе ўрокі і рабіць з іх правільныя высновы. Каб Беларусь не знікла, каб наша краіна жыла. 

Я ўпэўнены — Беларусь будзе вольнай!

Са святам, сябры!», — напісаў палітык.

Чытайце таксама:

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Каментары да артыкула