БЕЛ Ł РУС

У Брэсце 7‑гадовы хлопчык трапіў пад машыну

24.03.2026 / 21:03

Nashaniva.com

У Брэсце на вуліцы Якельчыка машына збіла 7‑гадовага хлопчыка, які перабягаў дарогу.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Па папярэдняй інфармацыі, каля 17:45 33‑гадовы кіроўца на аўтамабілі Peugeot рухаўся па вуліцы Якельчыка і збіў дзіця каля дома №21. Хлопчык перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам, злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

У выніку ДТЗ хлопчыка даставілі ў медыцынскую ўстанову для ацэнкі стану здароўя. Праводзіцца праверка здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула